60 гадоў Дэклярацыі аб правах чалавека

Гістарычнае відэа галасаваньня ў ААН тэксту Дэклярацыі аб правах чалавека. /img/icon-video.gif

Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека сталася фундамэнтам міжнароднага права ў галіне абароны супраць парушэньняў асноўных чалавечых каштоўнасьцяў, супраць дыскрымінацыі, катаваньняў, незаконных арыштаў.

60 гадоў таму ў Парыжы Генэральная асамблея ААН ухваліла гэты дакумэнт. “За прагаласавала 48 дзяржаваў, “супраць” – ніводная, устрымаліся – 8 (Беларуская ССР, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Польшча, Савудаўская Арабія, СССР, Украінская ССР, Чэхаславаччына і Югаславія).

Патрэба ў такім дакумэнце ўзьнікла пасьля асэнсаваньня жудасных падзеяў другой сусьветнай вайны і яе наступстваў. Дакумэнт быў падтрыманы былой першай лэдзі ЗША Элеанор Рузвэльт, якая была дэлегатам у ААН.

Your browser doesn’t support HTML5

60 гадоў Дэклярацыі аб правах чалавека

Галасаваньне ў ААН па праекце Дэклярацыі аб правах чалавека.