Сьмяротнае пакараньне ўрад не прызначаў

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі зьяўляецца фактарам стрымліваньня пры ўчыненьні асабліва цяжкіх злачынстваў.

Пра гэта сёньня заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Ён адзначыў, што сёлета ў Беларусі быў вынесены ўсяго адзін такі прысуд, перадае БелТА.

Адносна магчымай адмены сьмяротнага пакараньня міністар адзначыў, што гэтая мера пакараньня была вызначана на агульнанацыянальным рэфэрэндуме, а не прызначаная ўрадам.