Сьнег вырубіў электрычнасьць у 117 паселішчах

З-за моцнага сьнегападу 22-23 лістапада без сьвятла засталіся паселішчы Гомельскай, Менскай, Магілёўскай і Берасьцейскай абласьцей.

Падача электрычнасьці адноўленая 23 лістапада, паведаміў БелаПАНу прэсавы сакратар Міністэрства ў справах надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі.