Банкам загадалі раскрыць інфармацыю

Нацыянальны банк Беларусі падрыхтаваў праект рашэньня, які прадугледжвае абавязковае раскрыцьцё банкамі зьвестак аб эфэктыўнай адсоткавай стаўцы па спажывецкіх крэдытах.

Дадзенае рашэньне ўступіць у сілу з 1-га студзеня 2009 году, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду НББ Сяргей Дубкоў.

"Банкі будуць абавязаныя з 1-га студзеня агучваць эфэктыўную стаўку, якая будзе разьлічвацца па прапанаванай Нацыянальным банкам формуле. У сувязі з гэтым падрыхтаваны асобны нарматыўны дакумэнт", - сказаў З.Дубкоў, адзначыўшы, што дадзенае рашэньне стала вынікам працы міжведамаснай камісіі пад эгідай Рады бясьпекі, створанай па даручэньні прэзыдэнта краіны.