Па справядлівасьць — у Жэнэву

Гомельская апазыцыянэрка Марыя Тульжанкова зьвярнулася са скаргай у Раду ААН па правах чалавека.
Яна не пагадзілася з вынесеным Цэнтральным судом Гомеля адміністрацыйным штрафам у памеры 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак да сьвяткаваньня Дня Волі.

“Я падавала апэляцыю ў Вярхоўны суд, але яе адхілілі. Лічу, што маўчаць нельга, калі парушаюцца твае правы. У дадзеным выпадку, права на распаўсюд інфармацыі. Таму я й вырашыла дамагацца справядлівасьці ў Жэнэве”, – сказала спадарыня Тульжанкова.