30 сьмерцяў за выходныя

За мінулыя чацьвёра сутак (6—9 лістапада) у Беларусі зарэгістравана 90 дарожна-транспартных здарэньняў з пацярпелымі. Трыццаць чалавек загінулі, 80 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылка на ўпраўленьне Дзяржаўтаінспэкцыі МУС.

Каля 4.600 чалавек былі працягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за адсутнасьць у цёмны час сутак сьвятлоадбівальных элемэнтаў, так званых флікераў.