У Маскве перакуліўся мікрааўтобус зь беларусамі

Мікрааўтобус з грамадзянамі Беларусі перакуліўся на паўночным захадзе Масквы раніцай 18 кастрычніка. У выніку аварыі пацярпелі сем чалавек.

Як паведамляе РІА “Новости”, мікрааўтобус наехаў на перашкоду, пасьля чаго перакуліўся.

Сем чалавек дастаўленыя ў шпіталі.

Абставіны дарожна-транспартнага здарэньня высьвятляюцца.