Мытныя органы Расеі канфіскавалі 100 легкавых аўтамабіляў, якія належаць грамадзянам Беларусі з-за адсутнасьці пасьведчаньня часавага ўвозу, паведамляе Інтэрфакс.
Як паведаміў у Менску на прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра транспарту і камунікацыі Беларусі Мікалай Верхавец, каля 100 легкавых аўтамабіляў канфіскаваныя мытнымі органамі Расеі пры вяртаньні грамадзян Беларусі з Расеі дадому.
Падобныя дзеяньні расейскіх мытнікаў выклікалі зьдзіўленьне ў беларускага міністра.
"За гэта канфіскаваць аўтамабілі? Ды яшчэ дзе? На расейска-беларускай прасторы. Мы не можам пагадзіцца з такім падыходам", - заявіў ён.
"Спадзяемся, што ў самы бліжэйшы час рашэньне будзе знойдзена, і грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць да сваіх родным на тэрыторыю Расеі, не баяліся, што ў іх адбяруць аўтамабіль на зваротным шляху", - сказаў М.Верхавец.