Кангрэс ўхваліў плян ратаваньня эканомікі ЗША

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла надзвычайны плян ураду для ўратаваньня фінансавага сэктару краіны. За праект закону прагаласавалі 263 кангрэсмэны, супраць быў 171.

У панядзелак Палата прадстаўнікоў адхіліла гэты плян, аднак ужо ў сераду яго абноўлены тэкст быў ухвалены Сэнатам. Пасьля сёньняшняга прыняцьця Палатаю прадстаўнікоў плян, які прадугледжвае выдзяленьне на падтрымку фінансавай сыстэмы 700 мільярдаў даляраў, ідзе на подпіс прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу.