Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю ў Нью-Ёрку <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0/>

28 верасьня нью-ёрскі аддзел Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня (БАЗА) ладзіў мітынг каля рэзыдэнцыі мэра Нью-Ёрку, каб прыцягнуць увагу да становішча ў Беларусі.

"Мы за вольныя выбары!" -- пад такім лёзунгам прайшоў гэты мітынг. Некалькі дзясяткаў чальцоў БАЗА пад бел-чырвона белымі сьцягамі пратэставалі супраць парушэньняў права беларусаў на вольныя выбары і супраць згодніцтва й недальнабачнасьці некаторых палітычных колаў Захаду, што гатовыя авансам прызнаць легітымнасьць улады ў Беларусі.