“І цябе вылекуюць, і мяне вылекуюць…”

У 2008 годзе суды Менску накіравалі на прымусовае лекаваньне ад алькагалізму болей за 740 менчукоў.

“Накіравана болей за 740 чалавек, зь іх 120 жанчын”, — паведаміў намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Раман Мельнік. Ён зазначыў, што за такі самы пэрыяд 2007-га “колькасьць мянчанак, накіраваных у ЛТП, была ў 2 разы меншая”.

Штодня ў Менску за парушэньне антыалькагольнага заканадаўства затрымліваюць болей за 100 чалавек, перадае Інтэрфакс.