Колькі гарадзенскім студэнтам даводзіцца плаціць за кватэру і якую стыпэндыю яны атрымліваюць?
З трох наяўных самым старым у Горадні зьяўляецца унівэрсытэт імя Янкі Купалы, які мае гэты статус трыццаць гадоў. Я зьвярнуўся ў студэнцкі прафкам і адбылася наступная размова:
Карэспандэнт: “А колькім студэнтам вы можаце дапамагчы? Напэўна большасьць шукае сама жытло?”
Дзяўчына: “Цяжка сказаць, многім студэнтам дапамагаем з кватэрамі і з інтэрнатам. Стараемся ўсім дапамагчы, але канкрэтную лічбу я вам не назаву. Хіба студэнтам тромстам з кватэрамі і інтэрнатам паспрыялі. Наконт кватэр проста прыходзяць і адыходзяць абвесткі, мы не вядзем канкрэтнага ўліку — якой колькасьці дапамаглі знайсьці. У першую чаргу зьвяртаюцца першакурсьнікі, таму што тыя, хто ўжо вучыўся, у іх застаецца дамоўленасьць з гаспадарамі”.
А колькі каштуе жытло?
Дзяўчына: “Даляраў 40-45 плюс камунальныя паслугі, гэта залежыць ад таго, як дамовіцеся з гаспадаром. Некаторыя гавораць — 40 з чалавека, некаторыя — 70 за пакой і можна, атрымліваецца, падзяліць на дваіх. Жывуць па два-тры чалавекі ў пакоі”.
У студэнцкім прафкаме я таксама атрымаў зьвесткі пра памер стыпэндый. Але паслухаем, што на гэты конт паведаміў адзін са студэнтаў, зь якім мы размаўлялі раней.
Карэспандэнт: “Скажыце, якая стыпэндыя цяпер?”
Студэнт: “Я зьяўляюся старастам групы, таму атрымліваю надбаўку за гэта, а таксама дзякуючы таму, што амаль выдатнік, 130-140 тысяч маю. Якраз максымальная стыпэндыя ў нас ва унівэрсытэце Янкі Купалы 140 тысяч рублёў і мінімальная 80 тысяч будзе”.
Карэспандэнт: “Раз Вы стараста групы, то ведаеце сытуацыю іншых, хто прыехаў вучыцца з раёнаў ці зь вёскі вучыцца. Якая колькасьць мае інтэрнат, а хто на кватэрах у вашай групе жыве?”
Студэнт: “За інтэрнат плацяць цяпер дзесьці 15-20 тысяч рублёў, сёньня гэта ня грошы. А на кватэрах дзесьці менш за трэцюю частку групы будзе”.
Карэспандэнт: “А ўсё-ткі колькі трэба цяпер плаціць за кватэру ў абласным горадзе?”
Студэнт: “Дзесьці будзе за кватэру 50 даляраў, за пакой, на аднаго чалавека, так атрымоўваецца. Вядома, бацькі дапамагаюць”.