Каровы парвалі “электрапастух”, прайшлі 5 кілямэтраў і апынуліся на чыгунцы на перагоне “Жлобін – Чырвоны Бераг”.
Быдла належыла мясцоваму жывёлагадоўчаму прадпрыемству, паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы ўпраўленьня ўнутраных справаў на транспарце Аляксандар Пальчынскі. Ён дадаў, што супрацоўнікі МУС праводзяць разьбіральніцтва.