У Маскве пахавалі Аляксандра Салжаніцына <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Салжаніцына пахавалі на старых могілках Данскога манастыру.
Разьвітацца зь пісьменьнікам да муроў манастыру прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў перарваў свой адпачынак, каб аддаць пашану нябожчыку.

З просьбаю пахаваць сябе на тэрыторыі Данскога манастыру Салжаніцын зьвярнуўся да патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II пяць гадоў назад і атрымаў на гэта блаславеньне.