Рэха выбуху ў Вялікай Бераставіцы

Алега Рамашкевіча міліцыянты спынілі на вуліцы, патлумачыўшы, што ім трэба пагутарыць зь ім у пастарунку.

Допыт датычыў выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску. Адбіткі пальцаў Алег Рамашкевіч даць адмовіўся.

Алег Рамашкевіч — сябар ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён узначальвае яе бераставіцкую арганізацыю.