Сонца схавалася за месяц

Сёньня ў Беларусі назіралі частковае зацьменьне сонца.

Яно пачалося на скрайняй поўначы Канады, каля затокі Куін-Мод, прайшло праз Канадзкі арктычны архіпэляг, Паўночны Ледавіты акіян, па тэрыторыі Эўропы і Азіі і скончыцца з заходам сонца ля кітайскага гораду Сіянь.

У Беларусі частковае зацьменьне адбывалася прыкладна ад поўдня да 14.00. Цёмная зона склала ня болей за 50% Сонца.

Мэдыкі запэўніваюць, што сонечныя зацьменьні не ўплываюць на чалавека кепска.

Дарэчы, у ноч з 12 на 13 жніўня на тэрыторыі Беларусі можна будзе назіраць зорны дождж, калі мэтэарытная плынь Пэрсэідаў дасягне свайго максымуму.

16 жніўня адбудзецца зацьменьне Месяца, якое таксама можна будзе назіраць на тэрыторыі Беларусі.