Лукашэнка пра апазыцыю на выбарах: “Іх народ адрыне”

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.
Ён запатрабаваў стварыць для ўсіх кандыдатаў роўныя ўмовы:

“Усім кандыдатам патрэбна забясьпечыць роўны доступ да СМІ, каб нас потым не папракалі, што мы адным ствараем спрыяльныя ўмовы, а іншым – неспрыяльныя. Так званыя апазыцыянэры сёньня чакаюць, каб ўлада іх недзе пачала прэсаваць, таму што яны самі ня пройдуць. Але ж ім трэба спонсарам патлумачыць, чаму яны не прайшлі”.