Беларускіх рыцараў пад Грунвальдам сёлета ня будзе

“Беларускія рыцарскія клюбы ня выканалі новых патрабаваньняў, што тычыцца падрыхтоўкі дасьпехаў. Сярод іншага гэта тычыцца адмысловых накладак на ногі, якія засьцерагаюць ад калецтва”, – сказаў адзін з арганізатараў “Дзён Грунвальду” Яцэк Шыманьскі.
Паводле ягоных словаў, ёсьць таксама праблемы, “зьвязаныя з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону”.

Паводле сп. Шыманьскага, у наступным годзе “беларускія харугвы напэўна возьмуць удзел у інсцэніроўцы бітвы”.

Інсцэніроўкак бітвы пад Грунвальдам адбудзецца 12 ліпеня на гістарычным месцы – там, дзе яна адбылася ў 1410 годзе.