“Кошт чалавечага жыцьця, ніжэйшы, чым у суседніх краінах”

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі бачыць пазытыўны момант у справе міліцыянтаў за ўтварэньне “жывога шчыта”.

“Калі б не грамадзкі рэзананс, калі б не праявы элемэнтаў салідарнасьці кіроўцаў, грамадзянаў, калі б не такая пільная ўвага грамадзтва — прынамсі навіна гэтая на інфармацыйным полі была для грамадзтва нават больш важная, чым падзеі 25 сакавіка, — то гэтая справа да суду наагул не дайшла б.

Да таго ж высьветлілася, што гэта ня першы выпадак, а практыка нашых міліцыянтаў. Гаворка ідзе не пра даішнікаў ці іншых міліцыянтаў, а ўвогуле пра праваахоўную сыстэму ў краіне.

Кошт чалавечага жыцьця, гэтая плянка стаўленьня да кошту чалавечага жыцьця — значна ніжэйшая, чым у суседніх краінах”.