Ад 9 чэрвеня зачыненая на рэканструкцыю станцыя менскага мэтро "Кастрычніцкая".
Рэканструкцыя будзе доўжыцца да 1 верасьня. Увесь гэты час будзе працаваць станцыя "Купалаўская" другой лініі. Улады паабяцалі ў якасьці кампэнсацыі нязручнасьцяў для пасажыраў пусьціць бясплатны аўтобус № 33, які зьвяжа станцыі "Інстытут культуры" і "Плошча Перамогі".