Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту заклікае вызваліць палітвязьняў

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг заклікаў беларускія ўлады даць больш свабоды вернікам, а таксама вызваліць усіх палітвязьняў, забараніць сьмяротнае пакараньне ў краіне, спыніць перасьлед незалежных СМІ.

Заява была зроблена ў Брусэлі па выніках сустрэчы 27 траўня зь лідэрамі апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам і Паўлам Севярынцам. Прымаючы лісты з 50 тысячамі подпісамі беларускіх грамадзянаў, якія заступіліся за свабоду веравызнаньня ў Беларусі, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту назваў падпісантаў “мужнымі людзьмі”.