Дзьве гадзіны маўчаньня ў КДБ

Студэнтку Гарадзенскага ўнівэрсытэту Хрысьціну Марчук пры канцы дня 16 красавіка выклікалі позвай у абласную ўправу КДБ.
Двое супрацоўнікаў спэцслужбы, якія вялі допыт, не захацелі назвацца. Тады Хрысьціна адмовілася адказваць на пытаньні. Паводле яе, каля дзьвюх гадзінаў яна праседзела збольшага моўчкі.

Ананімных супрацоўнікаў КДБ, у прыватнасьці, цікавілі яе паездкі ў Менск на паседжаньні “Маладога фронту”.