“АЭС пабудаваць — гэта вам не куратнік”

Пра што пісалі беларускія газэты 17 красавіка ў розныя гады мінулага.


У 1938 годзеіВіцебскі пролетарый піша пра тое, як будзе выглядаць горад у сьвяточныя дні: “Пляц Волі афармляецца на тэму “Гераічная папанінская эпапея”. Тут будуць расстаўлены вялікія партрэты гераічнай чацвёркі, макет палаткі дрэйфуючай крыгі. Фасад абкома партыі ўпрыгожваецца вялікімі партрэтамі членаў Палітбюро ЦК ВКП(б). 23-я яўрэйская школа афармляе сваю калону на тэму “Абаронна-фізкультурная работа”... Вечарам 1 і 2 мая ў горадзе адбудзецца масавае народнае гулянне”.

“Гродненская праўда”
, год 1948. Газэта друкуе такую абвестку: “Пашпартны аддзел Абласнога ўпраўлення міліцыі папярэджвае: “Кожны грамадзянін, які прыбыў на новае месца жыхарства, абавязаны... не пазней 24 гадзін аформіць прапіску асабістай яўкай у аддзяленне міліцыі. Грамадзяне, якім будзе адмоўлена ў прапісцы органамі міліцыі, абавязаны на працягу 24 гадзін выехаць з населенага пункта, таму што пражыванне без прапіскі цягне за сабой адказнасць...”

На старонках “Имени” ў 1998 годзе намесьнік дырэктара Інстытуту праблем энэргетыкі НАН Беларусі Анатоль Якушаў папярэджвае: “АЭС пабудаваць — гэта вам не куратнік. Да пачатку будаўніцтва трэба выканаць вялікі аб’ём работ. Ці магчыма яно эканамічна, ці не парушае экалягічнае раўнавагі, ці не пацягне сацыяльныя праблемы?.. Ці можна пачынаць будаўніцтва паводле біялягічных патрабаваньняў?.. Для гэтага вывучаецца рух пластоў зямлі, на што патрабуецца ня менш за тры гады. Толькі папяровыя справаздачы аб рабоце важаць ад 70 да 100 кіляграмаў”.