Менчукі патрабуюць спыніць рэкляму акультызму

У Менгарвыканкам зьвярнуліся 350 менчукоў з патрабаваньнем спыніць прапаганду акультных практыкаў у СМІ.

У сваім звароце да ўладаў падпісанты патрабуюць спыніць “экспэрымэнты над духоўным і фізычным здароўем людзей”.

Жыхары Менску спасылаюцца на тое, што рэкляма на такія законныя віды дзейнасьці, як гандаль алькаголем і тытунём - абмежаваная, бо гэта шкодна для здароўя нацыі. Яны лічаць, што рэкляма астролягаў, экстрасэнсаў ці майстроў Таро наносіць яшчэ большую шкоду.