Беларускі пілёт загінуў у Непале

Сёньня ў Нэпале разьбіўся верталёт ААН.

У ім знаходзіліся 11 чалавек — тры чалавекі экіпажу і восем пасажыраў -- супрацоўнікі місіі ААН.
Трое чальцоў экіпажу -- гэта грамадзяне Расеі і беларускі пілёт Дзьмітры Малышаў.
Абломкі верталёту былі знойдзеныя каля вёскі Бетан на поўдзень ад сталіцы краіны Катманду.