Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар фінансаў Нямеччыны зьмяніў працу: з банкіра пайшоў у комікі


Плякат у падтрымку Штайнбрука, 2004 год
Плякат у падтрымку Штайнбрука, 2004 год

Былы міністар фінансаў Нямеччыны і лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Пээр Штайнбрук, які на выбарах 2013 года супернічаў з Ангелай Мэркель за лідэрства, сышоў з савета дырэктараў аднаго з галяндзкіх банкаў і пайшоў працаваць артыстам-комікам, перадае ВВС.

Штайнбрук будзе выступаць у камічным дуэце разам зь вядомым прафэсійным комікам Флярыянам Шрэдэрам. У іх плянах – турнэ па Нямеччыне з сатырычным скандал-шоў.

Адметна, што раней Штайнбрук адзначыўся пэўным стаўленьнем да тэмы ўдзелу комікаў у палітыцы. Гэтак, у 2013 годзе ён назваў вынікі выбараў у Італіі «перамогай двух клоўнаў», маючы на ўвазе перамогу на выбарах тагачаснага прам’ера Сільвіё Бэрлюсконі і тое, што другое месца заняў прафэсійны комік Бэпэ Грыло. Тады прэзыдэнт Італіі Джорджа Напалітана на знак пратэсту скасаваў заплянаваны афіцыйны абед з удзелам міністра Штайнбрука.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG