Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі суд арыштаваў нападніка на журналістку радыёстанцыі «Эхо Москвы» (відэа)


У Расеі суд арыштаваў нападніка на журналістку радыёстанцыі «Эхо Москвы» (відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00

Суд Масквы пакінуў пад вартай да 23 сьнежня Барыса Грыца, які напаў з нажом на вядучую радыёстанцыі «Эхо Москвы» Тацьцяну Фэльгенгауэр. Раней сьледчая паведаміла, што нападнік часткова прызнаў віну, але заявіў, што ня меў намеру забіваць. 23 кастрычніка Грыц уварваўся ў памяшканьне рэдакцыі «Эхо Москвы» і параніў журналістку нажом у горла. Яго затрымалі і перадалі паліцыі. Падчас допыту Грыц ня змог выразна растлумачыць прычыну свайго ўчынку. Паводле яго, журналістка «вычэрпвала яго сілы, выкарыстоўваючы тэлепатычную сувязь».

XS
SM
MD
LG