Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Ізраіль праводзяць беспрэцэдэнтныя вайсковыя вучэньні


Ізраільская мабільная артылерыя
Ізраільская мабільная артылерыя

Сёньня Ізраіль і ЗША пачынаюць найбуйнейшыя ў гісторыі двухбаковай супрацы ваенныя вучэньні, — перадае карэспандэнт Радыё Свабода Эла Котлер.

На вучэньнях у многіх раёнах Ізраіля будуць адпрацоўвацца сцэнары абстрэлаў тэрыторыі краіны ракетамі рознай далёкасьці. Назва манэўраў, якія будуць працягвацца каля трох тыдняў — «Суровы выклік 2012». У іх прымуць удзел сілы супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны — каля тысячы ізраільскіх і 3500 амэрыканскіх вайскоўцаў.

Улады адзначаюць, што «плянаваньне манэўраў пачалося больш за два гады таму, і яны не зьвязаныя з канкрэтнымі падзеямі ў рэгіёне».

На нядзелю ў Ізраілі былі прызначаныя і агульнанацыянальныя вучэньні «Паваротная кропка 6», з мэтай падрыхтоўкі грамадзянаў, органаў улады і выратавальных службаў да магутнага землятрусу. У вучэньнях плянаваўся ўдзел кіраўніцтва тылу, органаў мясцовай улады, урадавых структураў, ўпраўлення па надзвычайных сытуацыях.

Плянуецца таксама праверка сыстэмы хуткага апавяшчэньня з дапамогай сотавай сувязі і схемы хуткага выхаду ў тэле- і радыёэфір.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG