Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Радыё Свабода


Падзеі 20 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша. «Сьпеўны сход» на Ноч музэяў

Праект «Сьпеўны сход», на якім можа засьпяваць кожны чалавек, у 2014 годзе распачалі музыкі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. У «Ноч музэяў» музыкі запрашаюць далучыцца да іх у трох музэях Менску.

  • Палескі сьпеўны сход з гуртом «Кудмень» — Дом Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная вуліца, 33а). Пачатак у 20:00.
  • Сьпеўны сход з праграмай «Народны альбом» — Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5). Пачатак у 21:00.
  • Барадулінскі сьпеўны сход з гуртом Harmonic style project — Музэй гісторыі беларускай літаратуры (вуліца Багдановіча, 13). Пачатак у 21:30.

Дата дня

20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Таксама ў гэты дзень

1962 — пачаў курсаваць гомельскі тралейбус.

1977 — адбыўся першы палёт шматфункцыянальнага зьнішчальніка «Су-27».

1983 — упершыню была апублікавана інфармацыя пра вірус імунадэфіцыту чалавека. Артыкул у часопісе Science падрыхтавалі Робэрт Гало і Люк Мантанье.

2002 — Усходні Тымор здабыў незалежнасьць ад Інданэзіі

У гэты дзень нарадзіліся

1923 — Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля.

1944 — Джо Кокер, ангельскі сьпявак.

1946 — Шэр, амэрыканская акторка і сьпявачка.

1962 — Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

У памяці

1506 — памёр Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі.

1918 — памёр ад сухотаў беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак і палітык Карусь Каганец.

2009 — памёр Алег Янкоўскі, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG