Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Паўлюка Труса


Паўлюк Трус

Падзеі 6 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

6 траўня 1904 году нарадзіўся беларускі паэт Паўлюк Трус.

Таксама ў гэты дзень

1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.

1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам магдэбурскае права і герб.

1686 — паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Вечны мір. Гэтая дамова скончыла вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 году.

1840 — у Вялікай Брытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі.

1945 — падчас Другой усясьветнай вайны савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю.

2001 — падчас візыту ў Сырыю папа Ян Павал ІІ стаў першым пантыфікам, які наведаў мячэт.

У гэты дзень нарадзіліся

1700 — Станіслаў Карвацкі, ксёндз-прафэсар, рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1905 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1956 — Віталь Тарас, беларускі журналіст і публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, журналіст Радыё Свабода.

1943 — Марыя Матусевіч, грамадзкая дзяячка і старшыня Таварыства беларускае мовы ў Вільні.

1950 — Міхаіл Мясьніковіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, у 2010–2014 гадах прэм’ер-міністар Беларусі.

1953 — Тоні Блэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі з 1997 па 2007 год.

1983 — Аксана Кавалеўская, беларуская сьпявачка.

У памяці

1859 — памёр Аляксандар фон Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыкляпэдыст, заснавальнік геаграфіі расьліннасьці.

1903 — памёр Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.

1934 — у Празе памёр Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч.

1992 — у Парыжы памерла Марлен Дытрых, нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.

XS
SM
MD
LG