Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 420 гадоў таму быў пакараны сьмерцю Севярын Налівайка


«Сьпеўны сход», ілюстрацыйнае фота
«Сьпеўны сход», ілюстрацыйнае фота

Падзеі 21 красавіка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша. «Сьпеўны сход», прысьвечаны творчасьці «Песьняроў»

Праект «Сьпеўны сход», на якім можа засьпяваць кожны ахвотны, у 2014 годзе распачалі музыкі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў.

Менск, Музэй гісторыі Акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66).
Пачатак а 18 гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

21 красавіка 1597 году быў пакараны сьмерцю Севярын Налівайка. Правадыр казацкага паўстаньня быў выгнаны ўрадавымі войскамі з Украіны на тэрыторыю цяперашняй Беларусі, дзе распачаў сапраўдную вайну. Паўстанцы захапілі Слуцак, Магілёў, Пінск ды іншыя гарады. Урэшце іх разьбілі, а Налівайка быў схоплены.

Таксама ў гэты дзень

1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.

1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Звязда».

1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.

1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

1926 — Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ад 1952 году.

У памяці

1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1923 — памёр Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG