Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці айца Надсана


Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі 15 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша. Лекцыя па гісторыі Радзівілаў

На першай лекцыі з курсу па гісторыі роду Радзівілаў удзельнікі змогуць прасачыць шлях нясьвіскіх Радзівілаў ад фармаваньня галоўнай рэзыдэнцыі роду да вяршынь магутнасьці.

Менск, Нацыянальны мастацкі музэй (вуліца Леніна, 20).
Пачатак а 16-й гадзіне.
Уваход: 2 рублі 50 капеек (школьнікі), 5 рублёў (дарослыя).

Дата дня

15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Таксама ў гэты дзень

1432 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам (т.зв. Гарадзенская унія).

1783 — Утвораная каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.

1896 — У Атэнах скончылася першая з антычных часоў Алімпіяда.

Забег на 100 мэтраў на Алімпіядзе 1896 году ў Атэнах
Забег на 100 мэтраў на Алімпіядзе 1896 году ў Атэнах

1855 — Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над паэмай «Тарас на Парнасе», якая доўгі час будзе лічыцца ананімнай. Толькі нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы.

2013 — Падчас маратону ў амэрыканскім Бостане адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 264 былі параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1452 — Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец

1886 — Мікалай Гумілёў, расейскі паэт

1912 — Кім Ір Сэн, камуністычны дыктатар Паўночнай Карэі. Дзень нараджэньня Кім Ір Сэна адзначаецца ў КНДР як сьвята Сонца.

У памяці

1847 — памёр Станіслаў Юндзіл, прыродазнаўца, адзін зь першых дасьледчыкаў расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі, доктар філязофіі і тэалёгіі.

1865 — быў забіты ў выніку замаху Абрагам Лінкальн, 16 прэзыдэнт ЗША, пераможца ў Грамадзянскай вайне.

1980 — памёр Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1964 год.

XS
SM
MD
LG