Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плаціні сыдзе з пасады дырэктара UEFA. Канчаткова


Мішэль Плаціні. Фота: Valery Hache, AFP
Мішэль Плаціні. Фота: Valery Hache, AFP

Цяпер славуты футбаліст, адхілены ад футболнай дзейнасьці праз карупцыйную дзейнасьць, зьбіраецца даказваць сваю правату ў судах.

Мішэль Плаціні паабяцаў сысьці ў адстаўку з пасады дырэктара UEFA ў бліжэйшыя дні, перадае Reuters заяву аднаго зь ягоных адвакатаў. Заява прагучала неўзабаве пасьля таго, як Спартовы арбітражны суд зьнізіў з шасьці да чатырох год адхіленьне Плаціні ад працы ў футболе. Надалей Плаціні зьбіраецца адстойваць сваю правату ў швайцарскіх судах.

Тое, што суд пакінуў у сіле адхіленьне Плаціні ад футболу, хоць і зьменшыў працягласьць, значыць, што ён ня зможа ўзяць удзел у Чэмпіянаце Эўропы ў Францыі, у якім ён быў галоўным арганізатарам.

Плаціні, а таксама былы кіраўнік FIFA Ёзэф Блатэр, былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасьці па выніках расьсьледаваньня, якое тычылася пераводу FIFA плацяжу ў памеры 2 мільёнаў швайцарскіх франкаў на рахункі Плаціні ў 2011 годзе. Першапачаткова абодва былі адхіленыя ад футболу на 8 год, для Плаціні пакараньне скарацілі. І Блатэр, і Плаціні адпрэчваюць абвінавачваньні ў карупцыі — гэта нібыта была плата Плаціні за працу дарадцам Блатэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG