Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пуцін у воку жанчыны, більярдыстка ў нікабе, акцыя македонскіх сэкс-працаўнікоў. 12 фотаімгненьняў тыдня

1
Мігрант з Аўганістану купаецца ў рацэ Сава ў Бялградзе, Сэрбія.

2
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адлюстроўваецца ў вачах жанчыны падчас штогадовай прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве 19 сьнежня.

3
Удзельніца чэмпіянату Емэну ў більярдзе з сталіцы краіны Сане.

4
Людзі на маскоўскім мосце з каляднымі і навагоднімі ўпрыгожваньнямі на фоне сабору Хрыста Збаўцы.

5
Зграя качак на вядомым месцы зімоўкі для пералётных птушак каля вострава Чэджу ў Паўднёвай Карэі.

6
Украінскія ўльтраправыя актывісты атакуюць паліцыянтаў падчас акцыі пратэсту супраць зямельнай рэформы ў Кіеве 17 сьнежня.

7
Македонскія працаўнікі сэкс-індустрыі з чырвонымі парасонамі падчас акцыі ў цэнтры сталіцы краіны Скоп'е. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня спынення гвалту супраць сэкс-працаўнікоў 17 сьнежня.

8
Дзеды Мароз прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі ў Прышціне, Косава.

9
Сыгнальшчык сустракае цягнік на вакзале ў Лахоры, Пакістан.

10
Аўганскае дзіця шукае пластыкавыя і іншыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны для замены дроў на сьметніку ў Кабуле.

11
Актывіст румынскай дабрачыннай арганізацыі ў касцюме Дзеда Мароза пасьля ўручэньня калядных падарункаў беднай сям'і на ўскраіне Брашава.

12
Удзельнік акцыі пратэсту ў цэнтры Бэйруту шпурляе дымавую гранату ў бок паліцыі.