Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў, 7-13 студзеня 2017.
Стоп-кадры тыдня: Маразы, войны і разьвітаньне Абамы ў Чыкага
1
Дым зь цеплаэлектрацэнтралі ў Бялградзе, якая працуе пры павышанай магутнасьці з увагі на моцныя маразы.
2
Дзікія качкі адпачываюць на беразе Цісы ў Вугоршчыне.
3
Урадавыя сілы ў правінцыі Мосул у Іраку запускаюць ракету супраць баевікоў "ісламскай дзяржавы", 11 студзеня.
4
Зіма ў Кашміры.
5
Карлаў мост у Празе, марозная раніца, 11 студзеня.
6
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абдымае жонку Мішэль пасьля разьвітальнай прэзыдэнцкай прамовы ў Чыкага 10 студзеня.
7
Малпа, якую любяць фатаграфаваць турысты ў цэнтры Кіева, 10 студзеня.
8
Пераапрануты Дзедам Марозам гарманіст у падземным пераходзе ў Маскве.
9
Сырыйская жанчына ў лягеры для ўцекачоў каля Афінаў, 10 студзеня.
10
Ірацкая дзяўчынка, якая ўцякла з Мосулу, занятага баевікамі "ісламскай дзяржавы".
11
Адзін з удзельнікаў ралі "Дакар" на матацыкле "ямаха" ў Балівіі.
12
Дачка колішняга прэзыдэнта Ірану Акбара Хашэмі Рафсанджані на пахаваньні бацькі, які памёр на 83-м годзе жыцьця ў Тэгеране.
13
Уцекачы з Мосулу, за які ідуць зацятыя баі паміж ірацкімі ўрадавымі сіламі і "ісламскай дзяржавай".
14
Помнік Юрыю Гагарыну ў Маскве на фоне дыму зь цеплаэлектрацэнтраляў.
15
Жанчына зь дзіцячым вазком у зьнішчаным квартале Дамаску.
16
Зіма ў Пакістане, горад Мары на поўнач ад Ісламабаду.
17
Зімовая роварная экскурсія ў Маскве.