У 2014 годзе выбухнула вайна на Ўсходзе Ўкраіны, ваяўнікі з Ісламскай дзяржавы захапілі тэрыторыю ў Іраку і Сырыі. Гісторыя году, пабачаная праз аб'ектывы фотакарэспандэнтаў.
2014: Год у фатаграфіях
51
Пажарныя на рынку, які загарэўся ў выніку тэракту ў Грозным, 4 сьнежня. Як найменей 14 паліцыянтаў і вайскоўцаў службы бясьпекі, а таксама 10 баевікоў, загінулі ў перастрэлцы падчас нападу. (Kazbek Vakhayev, epa)
52
Галубы пралятаюць міма жанчыны, якая жабруе на вуліцах Алматы, Казахстан, 7 сьнежня. (Shamil Zhumatov, Reuters)
53
Пакістанская актывістка Малала Юсафзай пазуе зь сяброўкамі і паплечніцамі ў Осла 9 сьнежня неўзабаве пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі міру. Малала, падстрэленая талібамі за яе дзейнасьць, разьдзяліла прэмію з індыйскім змагаром за правы дзяцей Кайлашам Сат'яртхі. (Odd Andersen, AFP)
54
Індыйскія школьнікі са сьвечкамі ў горадзе Амрытсар на поўначы Індыі 17 сьнежня моляцца за памяць ахвяраў нападу талібаў на школу ў Пэшавары, Пакістан. У выніку нападу загінуў як найменей 141 чалавек, пераважна дзеці.