У мноства людзей Дагестан больш асацыюецца з ваеннымі паўстаньнямі і контртэрарыстычнымі апэрацыямі, а не з захапляльнымі горнымі краявідамі. Але малады дагестанскі фатограф Магамэд Шапіеў спрабуе зьмяніць імідж сваёй радзімы.
16 здымкаў іншага Дагестану. Як малады фатограф зьмяняе імідж сваёй краіны

1
Большасьць фатаграфій Шапіеў робіць падчас горных паходаў з сябрамі.
На фота — вёска Талсух непадалёк ад мяжы з Грузіяй.
На фота — вёска Талсух непадалёк ад мяжы з Грузіяй.

2
«Звычайна мы знаходзімся ў дзікіх умовах па некалькі дзён. Часам нас няма цэлы тыдзень», — распавядае 24-гадовы фатограф.
На фота — застылы вадаспад у пячоры каля вёскі Сальта Гунібскага.
На фота — застылы вадаспад у пячоры каля вёскі Сальта Гунібскага.

3
Шапіеў кажа, што яшчэ тры-чатыры гады таму ў Дагестане было небясьпечна. Але цяпер, кажа ён, тут нашмат спакайней.
На фота — горны пэйзаж у Шамільскім рэгіёне.
На фота — горны пэйзаж у Шамільскім рэгіёне.

4
Хаця Дагестан і стаў больш бясьпечным, нават у 2016 годзе здараліся напады ўзброеных рэлігійных экстрэмістаў. Таму, перад кожнай паездкай у горы Шапінў заўсёды паведамляе уладам, куды менавіта ён адпраўляецца. «Раптам, нешта пойдзе ня так», — кажа ён.
На фота — каньён на плато Бэрмамыт.
На фота — каньён на плато Бэрмамыт.

5
«У гарах раней праводзіліся контртэрарыстычныя апэрацыі», — распавядае фатограф. Любая група маладых людзей у малапраходных месцах рызыкавала нарвацца на агонь расейскіх спэцслужбаў

6
Раней Шапіеў працаваў у якасьці афіцыйнага фатографа ў дагестанскім урадзе, але сышоў адтуль, каб знайсьці час для экспэдыцый.
На фота — Шапіеў(ззаду) з сябрам.
На фота — Шапіеў(ззаду) з сябрам.

7
Шапіеў працуе фрылянсэрам. Нядаўна ён атрымаў першае заданьне ад расейскага выданьня National Geographic.
На фота — рака Чырагчай на поўдні Дагестану.
На фота — рака Чырагчай на поўдні Дагестану.

8
Падчас тэлефоннай размовы з карэспандэнтам Шапіеў распавёў, што яго любоў да пэйзажнай фатаграфіі пачалася ў дзяцінстве. «Я вырас у гарах. Калі я быў дзіцем, я ўвесь час трапляў у невялікія прыгоды і замалёўваў усё, што бачыў».

9
«Потым я даведаўся пра фатаграфію», — успамінае ён. Здымаць Шапіеў навучыўся сам. Яго пэйзажы прыйшліся людзям да спадобы — у Інстаграме на фатографа падпісаныя звыш 120 тысяч чалавек.

10
З дапамогай хэштэгу #exploringdagestan Шапіеў хоча паказаць сьвету іншы бок Дагестану.
На фота — засьнежаная вёска Ніжні Батлух.
На фота — засьнежаная вёска Ніжні Батлух.

11
«Людзі ня лічаць, што Дагестан можа быць прыгожым месцам. А я хачу даказаць адваротнае», — кажа фатограф.

12
Гэтая фатаграфія — самая папулярная ў Інстаграме Шапіева. «Я зрабіў яе ў мінулым годзе на мяжы з Грузіяй. Нам давялося ўгаворваць памежнікаў, каб яны дазволілі туды спусьціцца, — кажа Шапіеў. — Сонца зьзяла, і вецер гуляў на вадзе. А потым я ўбачыў гэтых коней»

13
На фота — вежа аднаго з самых старажытных дагестанскіх аулаў Кахіб. Яго заснавалі больш за 1000 гадоў таму

14
Большасьць сваіх кадраў Шапіеў робіць на тэлефон

15
А гэтыя каменныя хаты — старажытны аул, дзе жывуць нашчадкі перасяленцаў з Шыразу (Іран)

16
«Атмасфэра цішыні, спакою, душэўнасьці і прыгажосьці прыроды», — так падпісаў Шапіеў гэта фота ў сябе ў Інстаграме.
На фота — дагестанская вёска Хутхул.
На фота — дагестанская вёска Хутхул.