Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці пяцёх дзяцей уганараваная каронай «Місіс Гомель-2016»


«Місіс Гомель-2016» Аліна Малыш

Трыццацішасьцігадовая Аліна Малыш, маці пяцёх дзяцей, заваявала ганаровы тытул найпрыгажэйшай і самай грацыёзнай замужняй гамяльчанкі — «Місіс Гомель-2016».

На заключным этапе конкурсу, які праходзіў напярэдадні ўвечары ў абласным драмтэатры, пятнаццаць канкурсантак спаборнічалі на сцэне ў чатырох дзеях — візытоўка, танец, выхад зь дзецьмі, вечаровы ўбор.

Журы аднагалосна прысудзіла карону Аліне Малыш, сапраўднай маці-гераіні.

Пераможца, апроч кароны і тытулу «Місіс Гомель-2016», атрымала таксама залатыя ўпрыгожаньні з каштоўнымі камянямі ад генэральнага партнэра конкурсу — ВА «Крышталь», і пяць тысяч рублёў — ад прыватнай гандлёвай кампаніі «Аляксандар і Ксенія».

Цяпер у сям’і Аркадзя Малыша дзьве афіцыйна каранаваныя прыгажуні — жонка Аліна і дачка Ўлада, якая пры канцы лістапада выйграла конкурс «Маленькая гамяльчанка — 2016».

«Прызнацца, я яшчэ не зусім уцяміў, што вакол мяне ажно дзьве каралевы — жонка і дачка. Вярнуліся ўсёй сям’ёй з конкурсу ў дзьве гадзіны ночы, стомленыя і шчасьлівыя. А зранку я ўжо на працы», — кажа Аркадзь Малыш.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG