Дэманстранты перакрылі дарогу
Як паведамілі агенцтву УНІАН у дэпартамэнце грамадзянскай абароны Львоўскай вобласьці, 23 студзеня ў 22.35 на ўездзе ў горад Новаяварыўск на трасе Львоў— Кракавец каля 130 чалавек распачалі спробу перакрыць дарогу. Па цэнтры дарогі былі запаленыя аўтамабільныя шыны. Пажарных яны не падпускалі.
Людзі не вылучаюць патрабаваньняў, выкрыкваюць нацыяналістычныя лёзунгі. З абодвух бакоў дарогі сабралася каля 30 фур, якія не могуць працягваць рух.
Украінская апазыцыя заклікае да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта.
Пратэсты ў рэгіёнах Украіны
View Захоп адміністрацыяў у рэгіёнах Украіны in a larger map
Пры гэтым на дадзены момант МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.
Зачыстка ў Чаркасах
Як перадае УНІАН, міліцыянты прачэсваюць дваравыя тэрыторыі ў кварталах вакол аблдзяржадміністрацыі і затрымліваюць усіх маладых людзей у цэнтры горада.
Затрыманых заводзяць у разгромленае фае аблсавету. Адгэтуль іх аўтазакамі адвозяць у райадзьдзелы міліцыі Чаркас. Таксама ў затрыманьні ўдзельнічаюць аўтапатрулі міліцыі.
Крохкае замірэньне на Грушэўскага
На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якая была эпіцэнтрам сілавога супрацьстаяньня дэманстрантаў і сілавікоў ад 19 студзеня, ужо амаль суткі працягваецца крохкае перамір’е.
Яно пачалося каля 11:00 у чацьвер, калі аб спыненьні баявых дзеяньняў на час перамоваў з прэзыдэнтам Януковічам дамовіўся лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко.
Перамір’е захоўвалася і пасьля таго , як перамовы з уладамі завяршыліся без відавочнага прагрэсу.
Нягледзячы зацішша, каардынатары дэманстрантаў заклікаюць пратэстоўцаў захоўваць пільнасць і нагадваюць пра лёс 12 іх калегаў, якіх «беркутаўцы» схапілі ўчора, калі перамір’е ўжо адбывалася.
Двум рэгіяналам забаранілі ўезд у ЗША
Журналістка «Голасу Амэрыкі», ўдава журналіста Георгія Гангадзэ Міраслава паведаміла, што дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Алене Бандарэнка і Ўладзіміру Олійнык забаронены ўезд у ЗША.Мітынгоўцы зноў паляць шыны
На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве зноў гараць шыны, але не так шмат, як учора. Над вуліцай едкі тым, які далятае да шэрагаў «Беркута». Мітынгоўцы стаяць за барыкадамі, якія за мінулы дзень былі вельмі ўзмоцненыя. Перастрэлкі няма.Футбольныя фанаты Ўкраіны яднаюцца супраць ўлады
Фанаты 22 футбольных клюбаў Украінскай прэм’ер-лігі аб’ядналіся ў барацьбе супраць улады сваёй краіны.
Фанаты «Дняпра» ўжо заўтра (мова йдзе пра 24 студзеня—Рэд.) сустрэнуцца з аднымі са сваім галоўных ворагаў — ультрас «Шахцёра» і разам едуць у Кіеў.
На 20.00 25 студзеня прызначаны масавы збор усіх ультрас Украінскай лігі, паведамляюць у сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Дэманстранты ў Кіеве захапілі Міністэрства аграпалітыкі
Некалькі дзясяткаў актывістаў Майдана захапілі будынак Міністэрства аграпалітыкі, які знаходзіцца на Храшчаціку, недалёка ад Майдану Незалежнасьці.
Як паведамляе ТСН, мітынгоўцы забарыкадаваліся ў будынку. Актывісты кажуць, што занялі будынак урадавага ведамства, каб пагрэцца. Яны выбілі шыбы каля парадных дзьвярэй. Уваход у будынак ахоўваецца.
Невялікая група дэманстрантаў зайшла ў суседні ўваход гэтага ж будынку па адрасе Храшчацік, 24.
У Роўна і Львове каля захопленых адміністрацыяў узьвялі барыкады #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.1.2014
Імем загінулага беларуса зьбіраюцца назваць вуліцу ў Львове
Львоўская «Свабода» прапанавала прысвоіць званьне «Ганаровы грамадзянін горада» пяці загінулым удзельнікам сутычак у Кіеве і выплаціць матэрыяльную дапамогу іх сем’ям у памеры 5000 эўра.
Як піша сайт ВА «Свабода», Львоўскай гарадзкой радзе прапануецца прысвоіць званьне «Ганаровы грамадзянін горада» пяці загінулым — Сяргею Нігаяну, беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму, львавяніну Юрыю Вярбіцкаму і яшчэ двум неапазнаным асобам — і ўсталяваць матэрыяльную дапамогу ў памеры 50 000 грн сем’ям загінулых.
Гэтую прапанову ад імя 55 дэпутатаў агучыў намесьнік кіраўніка фракцыі «Свабода» ў Львоўскай гарадзкой радзе Любамір Мельнічук.
Паколькі «Свабода» мае бальшыню ў мясцовай Радзе, а большасьць дэпутатаў цяпер знаходзяцца ў Кіеве, Мельнічук прапанаваў супольнасьці горада прагаласаваць за прапанаваны праект рашэньня.
«Супольнасьць горада аднадушна ў сваім імкненьні годна ўшанаваць памяць загінулых герояў і матэрыяльна падтрымаць іх сем’і. Такім чынам, наш наступны крок — мы перадаём рашэньне на выкананьне мэру Львова Андрэю Садоваму», — адзначыў Любамір Мельнічук.
RT @Matteush: у Тернопіль люди відбили у влади ОДА і ночують в ній, щоб зранку переобрати керівництво і не дати міліції прорватися всередин…
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.1.2014
RT @Dbnmjr: После ухода Кличко с Грушевского, кол-во беркута стало значительно увеличиваться #Євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.1.2014
Студэнтка, якая ўдзельнічала ў штурме дзяржбудынкаў, — без прытомнасьці ў крытычным стане
Пад Чаркаскай абласной адміністрацыі падчас штурму памяшканьня пацярпела студэнтка аднаго зь мясцовых ВНУ, якую ўжо праапэравалі. Яе стан ацэньваюць як крытычны. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў экс-мэр Чаркасаў Сяргей Адарыч, піша «Украінская праўда».
Дзяўчыне на галаву кінулі кветкавы вазон з 4-га паверху.
«Кантактаваў зь лекарамі. Дзяўчыну праапэравалі. Стан крытычны. Ня менш за тыдзень будзе без прытомнасьці. Пра дынаміку можна будзе казаць толькі праз два дні», — адзначыў ён.
Чытаць далей...
Сейчас, возле моста на Институтской #евромайдан #Євромайдан pic.twitter.com/bqQwosJFoX
— Євромайдан (@Dbnmjr) January 24, 2014
На Майдане протестуют около 20 тыс. активистов, еще 6 - на баррикадах. В Мариинском парке 8 тыс. Беркута: перемирие продолжается #євромайдан
— Євромайдан (@Dbnmjr) January 24, 2014