Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прыняў адстаўку Азарава і ўраду. Вярхоўная Рада скасавала «дыктатарскія законы» (УЖЫВУЮ)

Ва Ўкраіну едуць Кэтрын Эштан і дэпутаты Эўрапарлямэнту.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

11:17 28.1.2014

Пачалося пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады


Усе сьпяваюць гімн. Дэпутаты выгукнулі «Слава Ўкраіне — героям Слава!»

Прысутнічаюць былыя прэзыдэнты Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчнка. Дзейнага прэзыдэнта няма. Рада на прапанову сьпікера хвіліна маўчаньня ўшанавала памяць ахвяр на кіеўскіх барыкадах.
11:18 28.1.2014

Азараў падаў у адстаўку,— апазыцыйны дэпутат


Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку. Такую інфармацыю ў сваім Twitter размясьціў народны дэпутат з фракцыі «Бацькаўшчына» Арсен Авакаў.
11:20 28.1.2014
Абвешчаны перапынак на 30 хвілін для ўзгадненьня парадку дня.
11:33 28.1.2014

Прэм’ер Мікалай Азараў падаў у адстаўку


Пра гэта паведамляе прэс-служба Кабінэта міністраў Украіны.
11:49 28.1.2014

Дэпутатаў-рэгіяналаў разьняволілі


«На фракцыі Партыі рэгіёнаў вырашылі, што кожны самастойна вырашаць, як яму галасаваць», — сказаў у кулюарах Рады дэпутат Уладзімер Алейнік.

Пры гэтым дэпутат не выключыў, што могуць быць адмененыя «дыктатарскія» законы ад 16 студзеня, але ў той жа час выказаўся супраць іх адмены ў пакеце.
12:42 28.1.2014

У Вярхоўнай Радзе рыхтуюць два законапраекты

У Вярхоўнай Радзе зноў абвешчаны перапынак да 12 гадзін па кіеўскім часе.
Гэта трэба каб падрыхтаваць два законапраекты, заявіў сьпікер Уладзімер Рыбак.
12:42 28.1.2014
На Майдане у Кіеве знаходзіцца каля 3,5 тысяч чалавек, паведамляе УНІАН.
13:14 28.1.2014
Клічко: «Гэта крок да перамогі»
13:15 28.1.2014
Рада адменіць законы 16 студзеня

Як паведаміў УНІАН лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок, сёньня Вярхоўная Рада адменіць законы 16 студзеня, пасьля чаго перамовы прадоўжацца.
13:48 28.1.2014
Вярхоўнай Рады Ўкраіны скасавала законы, якія моцна абмяжоўваюць правы грамадзян, што былі ўхваленыя 16 студзеня з парушэньнем працэдуры.
13:54 28.1.2014
Рада рыхтуе закон пра амністыю

У Вярхоўнай Радзе перапынак да 16-й гадзіны.

У гэты час будзе рыхтавацца закон аб амністыі ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, заявіў сьпікер Уладзімер Рыбак.
14:35 28.1.2014

У партыі «Ўдар» лічаць, што ў адстаўку павінен сысьці ўвесь урад Украіны


Як паведамілі УНІАН у прэсавай службе партыі Віталя Клічко «УДАР», пра гэта заявіў народны дэпутат ад «Удару» Валеры Пацкан.

«Не трэба здавольвацца заявай аднаго Азарава. У адстаўку павінен сысьці ўвесь ўрад», — сказаў Пацкан.

Паводле ягоных слоў, урад павінен адказваць у поўным складзе і павінна быць прагаласаваная адстаўка ўсяго Кабінэта міністраў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG