13:15
28.1.2014
Рада адменіць законы 16 студзеня
Як паведаміў УНІАН лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок, сёньня Вярхоўная Рада адменіць законы 16 студзеня, пасьля чаго перамовы прадоўжацца.
Як паведаміў УНІАН лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок, сёньня Вярхоўная Рада адменіць законы 16 студзеня, пасьля чаго перамовы прадоўжацца.
12:42
28.1.2014
На Майдане у Кіеве знаходзіцца каля 3,5 тысяч чалавек, паведамляе УНІАН.
12:42
28.1.2014
У Вярхоўнай Радзе рыхтуюць два законапраекты
У Вярхоўнай Радзе зноў абвешчаны перапынак да 12 гадзін па кіеўскім часе.Гэта трэба каб падрыхтаваць два законапраекты, заявіў сьпікер Уладзімер Рыбак.
12:20
28.1.2014
Вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве #Євромайдан http://t.co/YmTTbyiCrH
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.1.2014
11:54
28.1.2014
Усе ўкраінскія падзеі можна адсочваць тут: http://t.co/OKbsgdKlSr Абнаўляем увесь час #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.1.2014
11:49
28.1.2014
Дэпутатаў-рэгіяналаў разьняволілі
«На фракцыі Партыі рэгіёнаў вырашылі, што кожны самастойна вырашаць, як яму галасаваць», — сказаў у кулюарах Рады дэпутат Уладзімер Алейнік.
Пры гэтым дэпутат не выключыў, што могуць быць адмененыя «дыктатарскія» законы ад 16 студзеня, але ў той жа час выказаўся супраць іх адмены ў пакеце.
11:47
28.1.2014
У Гомелі хаваюць Міхаіла Жызьнеўскага. Жывая стужка http://t.co/C2exDQE77W #Євромайдан http://t.co/boNASlcE4R
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.1.2014
11:37
28.1.2014
Афіцыйная заява прэм'ер-міністра Азарава аб адстаўцы #євромайдан http://t.co/1qtlBiigU1
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.1.2014
11:33
28.1.2014
Прэм’ер Мікалай Азараў падаў у адстаўку
Пра гэта паведамляе прэс-служба Кабінэта міністраў Украіны.
11:24
28.1.2014
Украінскія журналісты паведамляюць, што прэм'ер-міністр Украіны падаў у адстаўку #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.1.2014
11:20
28.1.2014
Абвешчаны перапынак на 30 хвілін для ўзгадненьня парадку дня.
11:18
28.1.2014
Азараў падаў у адстаўку,— апазыцыйны дэпутат
Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку. Такую інфармацыю ў сваім Twitter размясьціў народны дэпутат з фракцыі «Бацькаўшчына» Арсен Авакаў.
11:17
28.1.2014
Пачалося пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады
Усе сьпяваюць гімн. Дэпутаты выгукнулі «Слава Ўкраіне — героям Слава!»
Прысутнічаюць былыя прэзыдэнты Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчнка. Дзейнага прэзыдэнта няма. Рада на прапанову сьпікера хвіліна маўчаньня ўшанавала памяць ахвяр на кіеўскіх барыкадах.
11:01
28.1.2014
Фракцыя Партыі рэгіёнаў раскалолася?
Апэратыўны камэнтар раскладу сіл у Вярхоўнай радзе ад украінскай службы Радыё Свабода.
Апэратыўны камэнтар раскладу сіл у Вярхоўнай радзе ад украінскай службы Радыё Свабода.
10:22
28.1.2014
На барыкадах ціха
На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве працягваецца замірэньне, дыму ад палаючых шын амаль няма, людзі рухаюцца стаяць на варце, рухаюцца па пэрымэтру плошчы, часам скандуюць «Слава Ўкраіне — Героям слава!».
10:17
28.1.2014
Інтэрнэт-выданьне «Українська правда» знайшла нерухомасьць і бізнэс сям’і прэм’ера Мікалая Азарава ў Вене.
09:53
28.1.2014
Фотагалерэя: Пратэсты ва Ўкраіне — 27 студзеня 2014
08:34
28.1.2014
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запатрабаваў ад прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча адмовіцца ад увядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне і вывесьці спэцназ з вуліц Кіева.