12 чэрвеня – Усясьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай. Дзіцячая праца – звычайная зьява на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Многія дзеці працуюць шахтарамі, вулічнымі гандлярамі або парабкамі.
Дзіцячая праца на капальнях і ў палёх
1
Закір, 10 год, адпачывае ад ачысткі рыбы. За дзень такой працы ў гавані Карачы (Пакістан) хлопец атрымлівае 2,20 даляра ЗША.
2
Дзеці цягнуць вязанкі сухога гальля ў Пешавары, паўночны захад Пакістану.
3
Дзяўчына-падлетак прадае прысмакі ў горадзе Эль-Кут, Ірак.
4
Перавозка тавараў, Туркмэністан.
5
Дзеці працуюць на грузавіку на фэрме ў Лебапскім вілаяце Туркмэністану.
6
Нурбэк, 11 год, – адзін зь дзясяткаў дзяцей, якія робяць у вугальнай капальні Сулюкта на поўдні Кіргізстану.
7
Дзеці на капальні Сулюкта.
8
Нават самыя маленькія зь сям'і Хана робяць ля цаглянай печы ў правінцыі Нангархар, Аўганістан, каб расплаціцца за бацькавы пазыкі.
9
Хаміда Хан, 8 гадоў, робіць чорнарабочым ля цагляных печаў у Нангархары.
10
Вулічныя гандляры ў Басры, на поўдні Іраку.
11
Малалетнія вулічныя гандляры вядуць перамовы з патэнцыйным кліентам у Басры.
12
У кіргіскага хлопчыка, які вырабляе цагліны на продаж, перапынак.
13
Дзеці рыхтуюцца вырабляць цагліны, Кіргізстан.
14
Дзяўчынка зьбірае бавоўну ля гораду Ош, поўдзень Кіргізстану. Дзяцей ва Ўзбэкістане і Кіргізстане часта адпраўляюць на поле зьбіраць рукамі бавоўну.