Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях – 2013. Жывы рэпартаж

абноўлена

У Менску закончылася жалобныя шэсьце і мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.


19:39 26.4.2013

Удзел у Чарнобыльскім шляху бярэ моладзь, людзі сярэдняга і сталага веку, некаторыя зь дзецьмі. Пра стаўленьне да праблемы Чарнобыля і пра ўдзел у акцыі зь імі гутарыць Галіна Абакунчык.
19:21 26.4.2013

19:16 26.4.2013
Анархісты выкрыкваюць лёзунгі: «Свабоду Дашкевічу!», «Свабоду Аўтуховічу!», «Свабоду палітвязьням».
19:09 26.4.2013
19:09 26.4.2013
19:00 26.4.2013
На чале калёны — Чарнобыльскі звон і ікона. Кастусёў абвесьціў, што калёна пачынае рух
19:00 26.4.2013
У калёне зьявіліся анархісты з плякатамі «На АЭС ушёл бюджет, на зарплаты денег нет». На Чарнобыльскі шлях прыехаў айцец Вікенцій, сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы зь вёскі Данілевічы Веткаўскага раёна.
18:54 26.4.2013
18:51 26.4.2013
Заўважаныя Генадзь Бураўкін, Аляксей Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Алесь Шатэрнік. На плякатах — «Мы супраць будаўніцтва АЭС», «Гарачае лета 1987 — дзеля каго?». Народ скандуе «Жыве Беларусь!». Прадстаўнікі БНФ прынесьлі Чарнобыльскі звон.
18:47 26.4.2013
18:47 26.4.2013
18:43 26.4.2013
Сабралася некалькі соцень чалавек. На месцы збору няма турнікетаў. Людзі трымаюць сьцягі, плякаты.
18:41 26.4.2013
Актывіст антыядзернага руху з Астраўца Мікалай Уласевіч ехаў на Чарнобыльскі шлях у Менск. Яго затрымалі ў Маладзечне, паведаміў Васіль Сіліверст. Ён знаходзіцца ў кабінэце намесьніка начальніка Маладзечанскага РУУС. Хутка пройдзе 3 гадзіны, як яго затрымалі — дакладны час затрыманьня — 16:15.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG