Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя заходнія лідэры ў КНДР


Джымі Картэр
Джымі Картэр
Група былых лідэраў шэрагу краін на чале з экс-прэзыдэнтам ЗША Джымі Картэрам прыбыла сёньня ў Паўночную Карэю для перамоваў з высокапастаўленымі прадстаўнікамі гэтай краіны. У склад дэлегацыі уваходзяць экс-прэзыдэнт Фінляндыі Марці Ахтысаары, былы прэзыдэнт Ірляндыі Мэры Робінсан і экс-прэм'ер Нарвэгіі Гру Харлем Брундтлянд.

Афіцыйная праграма візыту не апублікаваная, але палітыкі, якія прыбылі ў Пхеньян, разьлічваюць на сустрэчу з лідэрам КНДР Кім Чэн Ірам.

Мяркуецца абмеркаваць пэрспэктывы аднаўленьня перамоў па ядзернай праграме КНДР, наладжваньню дыялёгу паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі і абвастрэньне харчовага крызісу ў Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG