У Лібіі ня менш за 30 чалавек загінулі, і яшчэ 60 атрымалі раненьні ў выніку бамбаваньняў войскамі Муамара Кадафі гораду Місурата. Урадавыя сілы працягваюць абстрэлы Місураты, нягледзячы на абвешчанае імі ў суботу рашэньне прыпыніць аблогу горада.
У сталіцы краіны Трыпалі ў выніку удару авіяцыі НАТА сёньня раніцай былі пашкоджаная некалькі будынкаў на тэрыторыі рэзідэнцыі Кадафі. Паведамляецца, што ў выніку апэрацыі пацярпелі 45 чалавек. Мясцовыя ўлады называюць удар спробай забіць Кадафі.
Кіраўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі заяўляюць, што нанясеньне авіяўдараў па сілах Муамара Кадафі будзе працягвацца да таго часу, пакуль ён не сыдзе ў адстаўку.