Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане загінулі 14 супрацоўнікаў сілаў бясьпекі


На паўночным захадзе Пакістану 14 супрацоўнікаў сілаў бясьпекі загінулі пры нападзе талібаў на блёкпост у раёне аўганскай мяжы. Пра гэта паведаміла агенцтва Франс прэс са спасылкай на пакістанскіх вайскоўцаў.

Паводле той жа крыніцы, 22 чалавекі загінулі ў выніку ракетнага ўдару, нанесенага амэрыканскім беспілотнікам па будынку, дзе знаходзіліся баевікі. Гэта здарылася ў гора дзе Мір-Алі на паўночным захадзе краіны, дзе знаходзяцца асноўныя пункты падрыхтоўкі іслямскіх экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG