Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня Паўлу Севярынцу перанакіравалі ў суд


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму перанакіравала ў суд Заводзкага раёну Менска хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня для зьняволенага сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца.

Паўла Севярынца трымаюць у СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

4 красавіка сябры аргкамітэту БХД у Менску даслалі з Галоўпаштамту ў гарадзкую пракуратуру Менску 127 хадайніцтваў за зьмену меры стрыманьня Паўлу Севярынцу, зьняволенаму ў СІЗА КДБ. Яшчэ 31 подпіс быў сабраны ў Бабруйску. У хадайніцтвах сябры і прыхільнікі БХД просяць зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе і паручаюцца, што Павал Севярынец не схаваецца ад сьледзтва, паведамляе прэсавая служба БХД.

Прадстаўнік сьледчага ўпраўленьня паведаміў, што ў зьвязку з перадачай справы пракурору для накіраваньня ў суд "калектыўнае хадайніцтва скіраванае ў суд Заводзкага раёну Менску для разгляду і далучэньня да матэрыялаў крымінальнай справы".

"У сувязі з уцёкамі за мяжу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча і журналісткі Натальлі Радзінай, якія былі выпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе, мы асабіста хадайнічаем за Паўла Севярынца, бо ўпэўненыя, што Павал нікуды не зьбяжыць, а як шчыры хрысьціянін, мужны і духоўна моцны чалавек возьме свой пакутніцкі крыж, каб дамагчыся вызваленьня ня толькі асабістага, але і ўсёй Беларусі", — сказала менская каардынатарка аргкамітэту БХД Ірына Логвін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG