Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: экс-міністар абвясьціў галадоўку


Юрый Луцэнка
Юрый Луцэнка
Ва Ўкраіне экс-міністар унутраных спраў Юрый Луцэнка зьбіраецца з заўтрашняга дня абвясьціць бестэрміновую галадоўку.

Пра гэта Луцэнка заявіў сёньня падчас судовага паседжаньня, на якім яму быў падоўжаны на месяц тэрмін утрыманьня пад вартай. Суд адмовіў палітыку ў вызваленьні па стане здароўя, палічыўшы, што клініка, у якой Луцэнка рабіў мэдыцынскія аналізы, не заслугоўвае даверу.

Экс-міністар знаходзіцца за кратамі чатыры месяцы. Супраць яго вядзецца сьледзтва паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні ўладай.

Прысутная на сёньняшнім працэсе лідэрка ўкраінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка назвала рашэньне суду палітычным.
XS
SM
MD
LG