![](http://gdb.rferl.org/B8047995-7FC2-44C0-BE69-3A41D5DF23C9_w250_s.jpg )
24 жніўня чыноўнік забараніў правядзеньне пікету за вызваленьне Аляксандра Казуліна. Сваё рашэньне Ігар Аўсеенка матываваў тым, што акцыі пратэсту супраць утрыманьня грамадзянаў пад вартай — спосаб ціску на судовыя органы ўлады.
Праз суд актывісты намагаюцца адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкаму і абавязаць яго зноў разгледзець заяўку на пікетаваньне.
Сёньня ў суд кіраўнік справамі гарвыканкаму не прыйшоў. Ягоныя інтарэсы бараніла супрацоўніца пратакольна-прававога аддзелу гарвыканкаму Лілія Дзенісевіч. Скаргі актывістаў спадарыня Дзенісевіч не прызнала. Сваю пазыцыю яна матывавала тым, што заяўнікі пікету парушылі месячны тэрмін абскарджаньня пастановы гарвыканкаму ў судзе.
Парушэньне тэрміну абскарджаньня і сталася падставай для адмовы ў задаволеньні скаргі спадароў Новікава і Фаміна.
Сяргей Фамін і Юры Новікаў будуць абскарджваць вырак Ленінскага суду ў Магілёўскім абласным судзе.
![](http://gdb.rferl.org/00E54FB9-58BF-4101-B3CF-1B4B66925FF4_w250_s.jpg )
31 кастрычніка Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што падчас разгляду заяўкі на пікетаваньне было парушана заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Аблвыканкам абавязаў гарвыканкам больш якасна разглядаць звароты грамадзянаў.