Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кумір Лідзіі Ярмошынай – акторка Марлен Дытрых


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 23 сьнежня.

"Народная Воля" у пятніцу друкуе артыкул Юрыя Хадыкі "Рубікон пяройдзены". Прафэсар шукае адказы на два пытаньні: чаму прынята рашэньне аб прэзыдэнцкіх выбарах у сакавіку і што яно абяцае беларускай дэмакратыі і ўсяму беларускаму народу.

Лідзія Ярмошына ў дзяцінстве, аказваецца, марыла стаць кінаактрысай, а ейная кумірка - Марлен Дытрых. Любімы занятак старшыні ЦВК - праца, любімая страва - пяльмені, любімая тэлепраграма - КВЗ. Пра захапленьні кіраўніцтва ЦВК чытайце ў пятнічным нумары "Народнай Волі".

Ад сёньняшняга дня ў газэце стартуе новая рубрыка "Правінцыйныя сюжэты", якую па пятніцах будзе весьці Анатоль Гуляеў. Першы матар''ял прысьвечаны, натуральна, Шклову. У 1780-м годзе ў горадзе быў пабудаваны тэатар. Ёсьць на Шклоўшчыне вёскі з красамоўнымі назвамі Чарапы, Мухамораўшчына, Старыя і Новыя Чамаданы, піша "Народная Воля"

"Брестская газета" параўноўвае сярэднюю заработную плату шэраговых працаўнікоў з заробкамі чыноўнікаў вышэйшага рангу. У верасьні берасьцейцы атрымлівалі ў сярэднім 485 тысяч (225 даляраў). Самы высокааплатны чыноўнік у Беларусі - кіраўнік "Белнафтахіму" Браніслаў Сівы зарабляе 3 мільёны 398 тысяч (амаль 1600 даляраў) у месяц. У аўтсайдэрах па заробках сярод кіраўнікоў цяпер ужо былы міністар культуры Леанід Гуляка - 1 мільён 631 тысяча (крыху менш за 750 даляраў). Але гэта ўтрая больш за сярэдняга працаўніка сфэры культуры. .

Баранавіцкі "Intex-press" распавядае пра акцыю салідарнасьці 16 сьнежня, якую ладзілі актывісты апазыцыі. Ланцуг неабыякавых людзей з больш за гадзіну стаяў на плошчы Леніна. Да зьдзіўленьня журналістаў, жыхары Баранавічаў пра падобныя акцыі амаль нічога не ведаюць. Распавядае Руслан Гарбачоў.

(Гарбачоў: ) "Нягледзячы на тое, што дзень салідарнасьці праводзіцца ня першы раз і мае шырокі рэзананс ва ўсім сьвеце, жыхары нашага гораду практычна нічога аб ім не чулі. Усяго некалькі мінакоў праявілі інтарэс да дзельнікаў акцыі, некаторыя са зьдзіўленьнем спыняліся на невялікай адлегласьці да жывога ланцугу, але падыйсьці бліжэй не адважваліся".

Затое баранавіцкія міліцыянты праверылі ва ўсіх людзей з запаленымі сьвечкамі і партрэтамі зьніклых дакумэнты і перапісалі ўсе дадзеныя.

"Витебский курьер" распавядае пра высакародны ўчынак прафэсара Аляксандра Гугніна, загадчыка катэдры ўсясьветнай літаратуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, які падараваў унівэрсытэту 50 тысяч кніг з асабістай бібліятэкі. Сярод іх шмат рарытэтаў, выдадзеных у 18-19 стагодзьдзях, ёсьць нават старадрукі. На пытаньне, ці не шкада аддаваць скарб, які зьбіраў усё жыцьцё, прафэсар Аляксандар Гугнін адказаў: "Не шкада. Гэта праблема духоўнага росту. Я раблю гэта для сябе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG